Выходны дзень. Бабулі сабраліся ў вясковым клубе каб разам паспяваць песні, узгадаць мінулыя часы. Кожная з бабуляў мае ўласны досвед - шчаслівыя/горкія успаміны. Але вось яны разам і мы можам далучыцца і паслухаць пра што яны пяюць. У сярэдзіне кампазіцыі мая пакойная бабуля, якая дужа любіла спяваць.