Дубинин Андрей
23
Работы
0
Продано
Биография

Андрэй Барысавіч Дубінін нарадзіўся 9 чэрвеня 1963 г. у Мінску.

1970-1980 гг. – навучанне ў СШ № 111.

1975-1979 гг. навучанне ў Мінскай мастацкай школе №1 (скончыў на выдатна).

1981-1987 гг. – навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні «станковы жывапіс», спецыяльнасць мастак-жывапісец, педагог.

 

1987-1988 гг. – служба ў войску.

 

1988-1990 гг., 1996-1999 гг. працаваў мастаком-рэстаўратарам у Спаса-Прэабражэнскай царкве XII ст. Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку, у касцёле Св. Станіслава XVII ст.  у г. Магілёве, у Свята-Петрапаўлаўскім саборы XVII ст. у г. Мінске, у сядзібе Прушынскіх XVII-XIX стст. у Лошыцы.   

1989 г. – курсы падвышэння кваліфікацыі мастакоў-рестаўратараў манументальнага жывапісу ў г. Залаты Плёс (філія Ўсесаюзнага інстытута падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў культуры Міністэрства культуры СССР).

1990 г. – вывучэнне тэарэтычнага курсу ва Ўсесаюзным інстытуце падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў культуры Міністэрства культуры СССР (кафедра метадалогіі і тэхналогіі рэстаўрацыі) у г.Масква.

 

1990-1998 гг.- выкладчык манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага аддзялення ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў (жывапіс, малюнак, кампазіцыя). Прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя.

 

     З 1996 па 2004 г.г. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (спецыяльнасці кераміка, мастацкі метал і шкло). Дысцыпліны: асновы кампазіцыі, асновы колеразнаўства, уводзіны ў праектаванне, асновы праектнай графіцы, асновы архітэктуры, па ўсіх дысцыплінах падрыхтаваны і напісаны вучэбныя праграмы, па асновах кампазіцыі таксама складзены «Курс лекцый» (вучэбны дапаможнік):

1.    Асновы кампазіцыі. Курс лекцый.—Вучэбны дапаможнік для спец. “С 15 02 01, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.— Мінск: БДАМ, 2003. – 42 с.

2.    Асновы кампазіцыі. – Вучэбная праграма для спец. “С 15 02 01, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.— Мінск: БДАМ, 2003. – 10 с.

3.    Уводзіны ў праектаванне.– Праграма для спец. “Г.11.10.00, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.— Мінск: БДАМ, 1997. – 6 с.1.    Асновы праектнай графікі.– Праграма для спец. “Г.11.10.00, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.-- Мінск: БДАМ, 1997. – 6 с.

2.    Уводзіны ў праектаванне.– Вучэбная праграма для спец. “С 15 02 01, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.— Мінск: БДАМ, 2003. – 7 с.

3.    Асновы праектнай графікі.– Вучэбная праграма для спец. “С 15 02 01, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.-- Мінск: БДАМ, 2003. – 7 с.

 

 

2002 г. -- падвышэнне кваліфікацыі ў Рэспубліканскім інстытуце інавацыйных тэхналогіяў па педагагічным майстэрстве і інавацыях.

 

2000-2003 гг. -- навучанне ў аспірантуры пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (філія Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) на спецыяльнасці «Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура».

Падрыхтавана дысертацыя на зыск вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства по тэме «Мастацтва модульнай керамікі ў фарміраванні царкоўнага інтэр'ернага ансамбля на Беларусі ў XII-XVI стст».

 

     Пачынаючы з 2001 года перыядычна творча працуе ў Італіі ці ў Беларусі, выставляючы свае праекты і асобныя творы ў Беларусі, Італіі, Германіі. Яго карціны набылі яму вызнанне і важныя замовы ў краіне, падараваўшай свету пляяду геніяльных мастакоў, і разумеючай і любячай мастацтва. За апошнія гады ў Італіі адбыліся тры персанальныя выставы мастака, дзве з іх пад патранажам і пры ўдзеле пасольства Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе Андрэй Дубінін быў ушанаваны дыпломам «Біенале міжнароднага мастацтва 2008» у Рыме (удзельнічалі аўтары з 28 краін). У гэтым жа, 2008 г., мастак быў запрошаны распісваць адноўлены пасля землятрусу храм у Cava dei Tirreni -- горадзе-пабраціме беларускага Міра, адначасова выконваючы маштабную серыю з 12 карцін, прысвечаную айцам-заснавальнікам аднога з старэйшых і важнейшых абатстваў – Badia di Cava. Мясцовым тэлебачаннем TDS (Telediocesi di Salerno) зняты дакументальны фільм-інтэрв'ю на італьянскай мове «I capolavori darte sacra di Andrei Dubinin» («Шадэўры сакральнага мастацтва Андрэя Дубініна») (40 хвілін).    

АСНОЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

 

 

«Ultima Cena» (Тайная вечеря), 2007г., Abraxasartgallery, Рим, Италия.

 

“Мастацкія каласавіны”, лістапад-снежань 2007 г., Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.

 

“Чатыры стыхіі”, студзень-люты 2008 г., Галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь. 

«Biennale dArte Internazionale di Roma», Зал Брамантэ, 19 -- 28 января 2008 г., Рим, Италия.

 

I Dodici Apostoli (Двенадцать Апостолов)”, 18 апреля -- 3 мая 2008 г., Базилика святых Апостолов, Рим, Италия.

 

Premiо primavera” (Concorso Internazionale di Poesia, Prosa, Arte e Spettacolo – Международный конкурс Поэзии, Прозы, Искусства и Представления), 10 – 16 мая 2008 г., Рим, Италия.

 

«Нацюрморт» , Рэспубліканская выстава, чэрвень 2008 г., Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь.

 

“I Russi a Napoli”, 21 giugno-21 luglio 2008, Museo Diego Aragona Pignatelli Cortes, Rivera di Chiaia, Napoli, Italia.

 

««Arte d’Autunno», 10-17 settembre 2008, Galleria “Il Trittico”-Piazza dei Satiri, 50 – Roma (Campo dei Fiori), Italia. 10 -17 сентября 2008 г. Галерея «Il Trittico», Piazza dei Satiri, 50. Рим, Италия.

 

„NEUE KÜNSTLER NEUE ARBEITEN NEUE GALERIE“, 1 октября – 12 ноября 2008 г. Viktor Grray gallery, Дюссельдорф, Германия.

Художественная ярмарка Артесания. 1 – 5 октября 2008 г. ВЦ Новый манеж. Георгиевский пер. 3/3. Москва, Россия.

 

Выставка роскоши Экстраваганза 2008. 24 – 26 октября 2008 г. ВЦ Манеж. Манежная площадь, 1. Москва, Россия.

 

«Арт-дебют 2008». 10 – 21 декабря 2008 г. Дворец искусств, Минск, Беларусь.

 

«Biennale dArte Internazionale di Roma», Зал Брамантэ, 16 -- 25 января 2010 г., Рим, Италия.

 

«Gestualita nella Fede (Жест в вере)», 23 мая – 27 июня 2010 г., Museo Civico San Francesco (Музей Св. Франциска), Монтоне, Италия.

 

«Geist-arbeiter», 15 декабря 2010 г., отель «Crowne Plaza», Минск, Беларусь.

 

«Тайная вечеря», 21 апреля – 19 июня 2011 г., музей государственного историко-культурного учреждения «Гомельский дворцово-парковый ансамбль», г. Гомель, пл. им. В.И.Ленина, 4.и тд

Оплата Возврат Руководство Доставка Галерея Главная Авторы Осенний салон Купить картину Картины маслом Картины на холсте Картины маслом на холсте Картины в офис Картины для интерьера Живопись Статуэтки Абстракция Картины гуашью Модульные картины Заказы Картины на заказ Портреты на заказ Рисунки на заказ Портреты по фото Заказать картину на холсте Роспись стен Статуэтки из бронзы Статуэтки из дерева Статуэтки из гипса Скульптуры Скульптуры из гипса Продавай на Artcenter.by Международный фестиваль современного искусства «Арт-Минск»