Шляхамі Скарыны

Шляхамі Скарыны

Artnews

15 ноября 2022 г.

11 лістапада 2022 года у галерэі "Арт-Беларусь" (г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтва) пачаў сваю працу выставачны праект "Шляхамі Скарыны", прысвечаны 500-годдзю выдання "Малой падарожнай кніжкі" Францыска Скарыны (Вільня, каля 1522), экзэмпляр якой знаходзіцца ў карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».

На выставе, акрамя арыгінальнага экзэмпляра “Малой падарожнай кніжкі” з банкаўскага збору, будуць дэманстравацца факсіміле ўсіх гравюр Францыска Скарыны з іншых яго выданняў – 38 маштабных ілюстрацый, падрыхтаваных да друку Канстанцінам Вашчанкам і Аляксандрам Зінкевічам, што дазволіць гледачам атрымаць больш шырокае ўяўленне пра творчасць першадрукара . Акрамя таго, у экспазіцыі будзе прадстаўлена максімальна дакладная працуючая рэканструкцыя станка Францыска Скарыны, а таксама станкі і механізмы для друку XIX - пачатку XX стагоддзяў, а вялізная карта, створаная па матывах прататыпаў XVI стагоддзя, дазволіць убачыць маршрут вялікага падарожжа Скарыны па Еўропе. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць адчуць сябе датычнымі да творчасці вялікага беларуса – для гэтага прама на выставе ім будзе прапанавана сабраць некалькі вялікіх пазлаў-гравюр нашага асветніка. Задача выставы “Шляхамі Скарыны” – з аднаго боку, пагрузіць гледача ў атмасферу той эпохі, а з другога, паказаць ужо вядомыя творы беларускага гуманіста ў новым выглядзе.

Куратар праекта – Аляксандр Зінкевіч.

Кошт – 5 руб.

Выстава працягнецца да 15 студзеня 2022 года ў галерэі "Арт-Беларусь" па адрасе: вул. Казлова 3, Палац мастацтваў. 

Час працы: 11:00 – 20:00, панядзелак – выходны.