Захад над полем цi непрыкметны бляск ліній электраперадач, мігаценне светлячкоў летнім вечарам ці таямнічае святло начных трасфарматарных агнёў – усё гэта напаўняе жыццё чалавека сёння.
"Акенцы ў лета" адлюстроўвае мімалётныя ўражанні ад прыроды ў тым выглядзе, як яна ёсць у нашым асяроддзі. Мініяцюрныя працы, як кадры з кінастужкі, размешчаны на адзінам аснаваннi і выкананы ў тэхніцы акрылавага жывапісу. Матэрыялы з выяўленай тэкстурай – кардон і рашотка з алюмінію – скарыстаны, каб падкрэсліць кантраст паміж далiкатнай маляўнічай прыродай і сучасным індустрыяльным светам.