Першая праца з гэтай серыі дыпціха.
У перакладзе "Дзень гневу, у гэты дзень час ператворваецца у пепел".
Назва гэта класічнае пісанне аб біблейскім сюжэце суднага дня або канцы свету. У гэтай працы я вырашыла паказаць сваю інтэрпрытацыю аб судным дні, на нейкі сучасны лад.
Судны дзень абвешчаны, свет раствараецца ў попел.
У міфалогій розных краін ёсць птушачкі якія прыносяць добрыя весткі, я вырашыла ахрысціць беларускую міфалагічную птушку Даруя.
Сучасная беларуская дзяўчына адпраўляецца ў пошуку гэтай міфалагічнай птушкі Даруі ў надзеі, што яе жыццё прынясе вестку.