«Сны пра бездань»– візуальны аповед, які апісвае абсалютную пустэчу і пачуццё ўвязання, крохкасці. У аўтарскім бачанні гэта месца, дзе чалавек існуе са сваімі страхамі і перажываннямі, знаходзіцца ў стане рэфлексіі, у стане вечнага сузірання. Часам мы апыняемся ў віхры пачуццяў, якія не даюць нам рухацца далей. Мы нібы уразлівымі знаходзімся ў густым тумане, які гэтак цалкам ахутвае наш розум, што паходзіць на бездань. Спосаб, які я знайшла, каб сінтэтычна ўзнавіць адчуванне «уразлiвасцi» гэта пагляд праз выявы чалавечага цела, страчанага ўсярэдзіне пустых прастор.