Міфалагічная істота, ведзьма, вупырыца, якая п'е чалавечую кроў ці харчуецца жыццёвай сілай.
Паходжанне сваё вядуць з рыма-лацінскага фальклору, у якім лічылася, што strix (звычайныя совы-сіпухі) высмоктваюць кроў у дзяцей.
Стрыга можа выглядаць як маладая дзяўчына, але перавагу аддае вобразу старой жанчыны, часта ўсяляецца ў цела памерлай цёмнай ведзьмы. Сілкуецца жыццёвай сілай чалавека ўначы, пакуль ён спіць. Аддае перавагу дзецям, таму што ў іх больш жыццёвай сілы.