Ткацкія арнаменты на рушніках, напрыклад, карэлююць са светапабудовай (і гэта радніць рушнікі з замовамі і малітвамі, якія маюць тую ж самую структуру). Арнамент на карціне не ўпарадкаваны. Ён хаатычны і замест таго, каб імкнуцца да ідэальнага, ён крывіцца пад уплывам форм царквы і атанчэння. І мне бачыцца тут сутнасць арнамента як замовы, малітвы ці навогул нечага сакральнага па сэнсу, які крывіцца пад уплывам формы архітэктурнага помніку. Маўляў, святое не ў формах, а ў сутнасці, не ў цэрквах як архітэктурных помніках, а ў тым, што знутры іх, у людзях.