Lora Pavlova

Lora Pavlova

а/г Колодищи, Минск

Биография

"Я нарадзілася, жыву і працую ў Беларусі. Cтвараю абстрактныя работы пераважна алеем на палатне, аргаліце ці ў інсталяцыях. Кожны мой твор служыць тэрапеўтычнай практыкай у адносінах з навакольным асяроддзем. Я адчуваю патрэбу маляваць i працую iнтуiтыўна. Нягледзячы на тое, што мае карціны часам журботныя, я ў сваiх работах iмкнуся знайсцi раўнавагу паміж крушэннем надзей і духоўным абнаўленнем. Разглядаючы мае абстрактныя работы, я запрашаю гледача даследваць глыбіні ўласнай інтуіцыі і вызваліць свой розум ад абмежаванняў грамадства. Кожны чалавек успрымае свет па-свойму, таму мае работы адкрыты для інтэрпрэтацыі." Лора Паўлава. Беларуская мастачка. Нарадзілася ў 1979 годзе. У 2001 скончыла Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт. З 2009 па 2018 гады працавала над уласным брэндам - Valenki Lora Pavlova. Свой шлях мастачкі пачала пасля 38 гадоў. З 2018 года пачала пісаць абстрактныя карціны алеем. Вяла актыўную выставачную дзейнасць у Беларусі і за яе межамі. У 2021 годзе прайшла яе асабістая выстава “Спалучэнне” у Мінскім Палацы Мастацтва. З 2022 года пачала прымаць наведвальнікаў у сваёй вясковай майстэрні Gallery Lepey і праводзіць там выставы. ПУБЛІЧНЫЯ КАЛЕКЦЫІ: Музей "Прастора Хаіма Суціна", Смілавічы, Беларусь; "Музей Марка Шагала ў Віцебску", Віцебск, Беларусь; "Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў Рэспублікі Беларусь". Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Англіі, Шатландыі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, ААЭ, Бразіліі, Літвы, Польшчы, Беларусі. Адукацыя: 1996-2001 Дыплом па спецыяльнасці таваравед. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт 2000-2001 Дыплом па перакваліфікацыі па спецыяльнасці Эканаміст. Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт 2012 Інстытут Сучасных Ведаў імя Шырокага. Факультэт дызайна. 2018-2019 Народная студыя мастацтва Рышарда Мая

Выставки

Асабістыя выставы: 2024 - «Жылі-былі», Галерэя Лепей, Беларусь. 2022 - «Пачатак», Галерэя Лепей, Беларусь. 2021 - «Спалучэнне», Палац мастацтва, Zal#2, Мінск, Беларусь. 2019 - "AbstractArt LoraPavlova" ў рамках "Belarus Fashion Week", Мінск, Беларусь. 2019 - "QUENS BIRTHDAY PARTY", Dipservice Hall, Мінск, Беларусь. Групавыя выставы: 2023 - Выставачны праект «Аўтапартрэт”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь. 2022 - Выставачны праект «Шагал. La Bible”, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2022 - Інтэрактыўная выстава "Навык шчасця", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2022 - “Вопыт, які не перадаць”, студыя “АНЛО”, Гродна, Беларусь. 2022 - "Глыбіня" – выстава сучасных беларускіх аўтараў, Avenue_eventspace, Мінск, Беларусь. 2022 - Выстава «Sukra», шматфункцыянальная прастора "Фабрыка", Мінск, Беларусь. 2022 - Выстава "Каханне", галерэя "Вершы", Мінск, Беларусь. 2021 - “Мастацтва выбіраць прафесію”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь. 2021 - “І Трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва, Мiнск, Беларусь. 2021 - Міжнародная выстава "What is Atrt", галерэя "Boomer" у Лондане, Вялікабрытанія. 2021 - Міжнародны фестываль "Art Minsk 2021", Палац мастацтваў, Мінск. 2021 - "Пакуль ніхто не бачыць", Ноч музеяў 2021, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2021 - Міжнародная выстава мастацтва “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Мінск, Беларусь. 2020 - Калядная выстава-кірмаш, Галерэя ДК, Мінск, Беларусь. 2020 - Міжнародны фестываль "Art Minsk 2020", Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2020 - Выстава "Арыгінальныя карціны алеем Лоры Паўлавай", SPA "RIVIERA", Мінск, Беларусь. 2020 - Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я 2020 - Шышкін. Я Малевіч», Гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь. 2019 - Прэзентацыя новай карціны ў падтрымку тэмы "Залатая восень" на прыёме ў гонар новага пасла Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь. BRITISH EMBASSY MINSK, Мінск, Беларусь. 2019 - Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2018 - Рэгіянальная выстава «ТУТЭЙШАЯ ГАСПАДАРКА», Калодзішчы, Беларусь. 2018 - Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2017 - Фестываль Нікі Сандрас "#мыесць", выстава мастакоў-самавучак. Falcon Club, прастора Oscar Lounge, Мінск, Беларусь.

Работы

Проданные работы