Фурс Юрий

Фурс Юрий

Поставы

Биография

Юрась Фурс нарадзіўся 5 червеня 1963 года ў Казахстане, горад Шахцінск. З 1980 года пражывае на Беларусі. Адукацыя вышейшая – БАТУ (Беларускі аграрна-тэхнічны універсітэт). Мастацкае кавальства, арт-аб’екты, скульптура, аднаўленне, метал у інтэр’еры і на вуліце. Сябра Беларускага саюза майстроў з 2000 года, Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2008 года. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у ЗША, Аргенціны, Германіі, Швеціі, Галандыі, Расіі, Эстоніі, Літвы і інш. Галоўны творчы праект кавальскай сядзібы "Трабуцішкі".

Выставки

1990,1991 - Першае і другое ўсебеларускае свята Кавальства (г. Глыбокае)1991 – выстава "Вянок" прысвечана 110-годзю Максіма Багдановіча (Віцебск); 1998 – традыцыйны феcтыіваль "Daugava-Двина-Дзвіна" (Смаленск); 1999 – выстава Пастаўскага клуба майстроў (г.Йыхві, Эстонія); 2002 – выстава Беларускага саюза майстроў (Віцебск); 2004,2005,2007 – Дызайн-біржа; 2006 – сумесная выстава з Алесем Цыркуновым (жывапіс) "Пластыка металу" (Паставы); 2006 –выстава "Мастацтва агню і метала" (Віцебск); 2006 –выстава "Мастацтва агню і метала" (Віцебск); 2007 – выстава "Металічны вернісаж" (Мінск);; 2009 – пленэр па творчасці Яніса Райніса Даўгаўпілс-Беркенеле (Латвія); 2010 – міжнародная выстава-конкурс сучаснага мастацтва "BELARUS ART WEEK" (Мінск); 2010 – персанальная выстава "Хвіліны жыцця" (Паставы, Мядзел); 2012, 2018 – Арт-проект "Постулат" (Мінск); 2014 – "Ліхтарт" (Мінск); 2014 – "Разумны метал" (Мінск).

Работы