Шматова Марта

Шматова Марта

Minsk

Биография

Нарадзілася ў 1965 годзе, у Мінску. Адукацыя: 1980 - 1984 г.г. Мiнскае мастацкае вучылiшча iмя А.К. Глебава 1985 - 1991 г.г. Беларуская акадэмiя мастацтваў (БДТМІ), кафедра графікі. 1994 - 1996 г.г. Асiстэнтура – стажыроўка Беларускай акадэмii мастацтваў, кафедра малюнка. Сябра секцыi жывапiсу Саюза мастакоў РБ з 1994 г. Звесткі пра творчасць: Працуе ў жывапісу (палатно/алей), графіцы. Працуе на стыку новага рэалізму, сюррэалізму, сымбалізму. Асноўныя серыі жывапісу «Метафары святла», «Стратэгіі палётаў», «Шпацыры», «Людзі нараджаюцца чыстымі», плакатаў «Дактыласкапія». Засяроджвае свае творчыя даследванні на асобе жанчыны і яе асабістых пошуках. Вывучае фенамен «адлюстраванай суб’ектнасці», як уласцівасці асобы, узаемаадносіны паміж чалавекам, як суб’ектам самарэфлексіі і яго ідэальным «Я», якое існуе ў «магчымасці. З’яўлялася куратаркай і ўдзельніцай праектаў жанчын –мастачак «Клара і Роза»(2014), «Чысціня і гігіена» (2017). Музеі і калекцыі: Жывапіс: - Мастацкі фонд РБ - Карпаратыўная калекцыя Прыор-банка, РБ - Карпаратыўная калекцыя банка Масква-Мінск, РБ - Мастацкі музей г. Брагін, РБ - Музей сучаснага мастацтва, Кіпр. - Прыватныя калекцыі ў РБ, Расіі, Польшчы, Нідэрландах, Германіі, Францыі, ЗША, ОАЭ, Бельгіі, Турцыі, Гішпаніі і інш. Графіка: - Нацыянальны мастацкі музей РБ; - Музей Максіма Багдановіча, Мінск, РБ; - Музей графікі Stiftung Schreiner, Bad Steuben, Германія.

Выставки

1. Персанальныя выставы 2018 - МЕТАФАРЫ СВЯТЛА. Галерэя “Мастацтва”, Мінск, Беларусь. 2017 - КОЛЬРЫ, СВЕТЫ, ПРАСТОРЫ. Галерэя "У майстра", Гродна, Беларусь 2017 - ЛЮДЗІ НАРАДЖАЮЦЦА ЧЫСТЫМІ. Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь. У межах групавога праекта “Чысціня і Гігіена”. 2017 - АДНОСІНЫ З САБОЙ. Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь. У межах групавога праекта “Чалавек і Чалавек”. 2015 - МАРТА ШМАТАВА і ПАЎЛ РУВЭТТ. OOCKER Galerie. Нідэрланды 2015 - ДАЛЕЙ АД МІТУСНІ. Салон LUX. Гамбург. Куратар - доктар Рэне М. Шродэр, ганаровы консул РБ у Гамбургу. З дапамогай "FreiwilligenBörseHamburg", Германія. 2014 - МІРЫ - ЧАСЫ – ПАМЕРЫ. Галерэя ATELIER III, Бармштэдт, Германія 2010 - FARBE. LICHT. Галерэя “Arthaus Genzel”, Ветцлар, Германія (разам з Лаймай Пунтуле, Латвія) 2007 - Галерэя PICTURA AETERNA, Брусэль, Бельгія 2007 - OOCKER Galerie. Хойсдэн, Нідэрланды 2006 - OOCKER Galerie. Хойсдэн, Нідэрланды 2003 - Культурны цэнтр у Буа -д'Арсі, Францыя 2. Выбраныя выставы і праекты: 2021 – 8 сакавіка-Міжнародны жаночы дзень. Mіжнародная групавая выстава, арганізаваная сталічнай мэрыяй Анталіі. Куратар Док. ДР. Метмет Алі. 2020 – міжнародны праект жанчын-мастачак «Дастаткова». Музей Шагала. Віцебск, Беларусь 2019 – выстава па выніках арт-рэзідэнцыі East University Art Residence, Паўночны Кіпр. 2018, 2019 г.г. – АРТ-МІНСК. Палац Мастацтваў, Мінск, Беларусь 2018, 2016, 2014, 2012 - Бiеннале жывапiсу, графiкii скульптуры. Палац мастацтваў, Мiнск, Беларусь. 2018 – групавы праект «Чалавек і Чалавек»-2. Полацкі Музей, Полацк. 2017 – «Увесь свет - тэатр». Сумесна з эстонскімі мастакамі. Галерэя М. Савіцкага, Мінск, Беларусь. 2017 – Праект «Людзі нараджаюцца чыстымі». У межах групавога праекту 11-ці жанчын-мастачак «Чысціня і Гігіена» Цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь. 2017 – Праект «Дыялогі». У межах групавога праекту 13-ці мастакоў «Чалавек і Чалавек». Цэнтр сучаснага мастацтва, Мінск 2015, 2014, 2019 г.г. – ЛАБIРЫНТ. «Палац мастацтваў». Мiнск 2014 –КЛАРА I РОЗА – групавы праект (7 жанчын-мастачак, куратар). Музей сучаснага мастацтва, Мiнск 2012- «Яшчэ раз пра каханне».Галерэя Sed Arte,Талiн. Эстонiя 2011- Праект «Дактыласкапія». Плакаты. Стрыт-арт. 2010 – персанальная «Farbe. Licht. Gleichkland». Галерэя Arhousgenzel, Ветзлар, Германiя 2010 - «Настаýнiк i вучнi». (да 70-годдзя В.Сумарава) Нацыянальны Музей Рэспублiкi Беларусь, Мiнск. 2007 –«Жаночы свет». Нацыянальны Музей Рэспублiкi Беларусi. Мiнск 2006, 2007, 2016 г.г. – персанальныя выставы. Галерэя Oocker. Х’юздэн. Нiдэрланды

Работы

Проданные работы