Пилюзина Нина

Пилюзина Нина

Минск

Биография

Пілюзіна Ніна Васільеўна нарадзілася 25 жніўня 1944г. в.Васілева, Смаленскай вобл.. Маці заатэхнік, са статкам саўгасных жывел вярталася з эвакуацыі на радзіму ў вёску Доўгавічы, Мсціслаўскага раена, Магілёўскай вобл., дзе і прайшлі мае дзіцячыя і школьныя гады. Бацька загінуў на фронце ВАВ. 1959-1963г.- навучанне у Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава. 1963-1968г.- навучанне у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз акадэмія мастацтва). Вучылася ў Л.Н.Асядоўскага, А.А.Паслядовіч, П.В.Масленнікава,П.С.Крохалева. Кіраўнік дыпломнага праекта А.П.Бельцюкова. 1969-1998- мастак Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. 1978г.-сябра Беларускага саюза мастакоў. Секцыя ДПМ (мастацкі тэкстыль). 2005г.-лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. 2004г.--дыплом і медаль Беларускага саюза мастакоў, за заслугі у выяўленчым мастацтве. У 1999г. пра творчасць Н.В.Пілюзінай зняты дакументальны фільм «Безыменная таямніца», па сцэнарыі Л.А.Крушынскай, прадзюсар І.М.Зайцаў Асноўным відам творчасці з’яўляецца габелен. Паспяхова працую ў тэхніцы акварэлі, батыка, тэмперы, а таксама ў алеі. Знаходзяцца работы у мастацкіх музеях г. Белгарада і Брянска (Расія), г.Запарожжа (Украіна). У прыватных калекцыях Беларусіі і Італіі, Германіі, Галандыі, Польшчы, Швецыі.

Выставки

З 1966г.- удзельніца Міжнародных і Рэспубліканскіх мастацкіх выставак і пленэраў, Рэспубліканская выстаўка твораў маладых мастакоў. Нац. мастацкі музей, г.Мінск. 1993-Міжнародная тэкстыльная выстаўка «Новая Еўропа», г. Турнэ, Бельгія. 2013–Першае месца ў другім Беларускім трыенале ДПМ, г.Мінск. 2017–«Псіхалогія вобраза».Рэспубліканская выстаўка партрэта, г.Мінск. Зрабіла 23 персанальныя выстаўкі. 1996г.--Юбілейная ў Палацы мастацтва, г.Мінск. 1999г.--На Радзіме ў вёсцы Доўгавічы, Мсціслаўскага раёна, Магілёўскай вобл., у г.Мсціслаўлі, у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленнікава. «Рэха кахання» 2000г.--Гродненскі Гісторыка-археалагічны музей, г Гродна. 2011–Гісторыка-археалагічны музей «Нясвіж» «Далекі кліч» г.Нясвіж. 2012–Музей сучаснага выяўленчага мастацтва г.Мінск, акварэль «...Не пакідай мяне мой светлы сум...», 2014– Юбілейная. Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленнікава «Спадчына». Габелен, акварэль. 2015–Палац мастацтва г.Мінск, «Прарыў». Габелен, акварэль, бацік. 2016–У год Культуры, пры падтрымцы абл.выканкама, у гарадах: Валожыне, Крупках,Мядзелі. 2017--У Полацкай карціннай галерэі,у Літаратурным музей М.Багдановіча,Г. Мінск. Тэмпера, «...Ля сіняй бухты...» 2022–У Нацыянальным мастацкім музеі,г.Мінск. Габелен «Разам з сонцам», у Магілеўскім абласным музеі імя П.В.Масленнікава–габелен,акварэль,бацік.

Работы