Бука Надежда
14
Работ
0
Продано
Биография

Нарадзілася 2 снежня 1981 года ў горадзе Маладзечна. З дзяцінства прымала ўдзел у гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. 1996 год – першае месца ў міжнародным конкурсе «Дзеці света малююць Іерусалім». 1997 год - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 1999 - 2002 - навучалася ў Маладзечанскім музычным вучылішчы імя М. К. Агінскага на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Там Надзя пазнаёмілася з мастацтвам выцінанкі. Яе дыпломнай працай стаў шэраг ілюстрацый да кнігі асабістых вершаў. 2003-2007 - студэнтка факультэта журналістыкі БДУ. 2003-2006 – настаўніца выяўленчага мастацтва ў Красненскай СШ (Маладзечанскі раён).  2007 год - стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (за метадычную распрацоўку па выкладанню выцінанкі ў школах). май 2011 года – першая персанальная выстава буцінанкі «Нешта» у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», г. Мінск. верасень 2013 года - персанальная выстава ў Мастацкай галерэі г. Крупкі снежань 2011 года - студзень 2013 года - персанальная выстава "Уснежка" ў галерэі tut.by (г. Мінск). люты 2013 года - персанальная выстава ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі верасень 2013 года - персанальная выстава “Без межаў” у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», г. Мінск. май 2016 года - выставка “ Без межаý” у музычным каледжы iм. М.К. Агiнскага г. Маладзечна лістапад 2013 года - персанальная выстава “Без межаў”. Галерэя Užupio meno inkubatoriaus. Літва, г. Вільня 2016 год удзельніца "Восеньскага салону" з Белгазпромбанк у Палацы мастацтваў снежань 2016 выйшла першая кнiга для дзяцей “Бася i Пiглас” з iлюстрацыямi аýтара. Кнiга трапiла ý шорт-лiст лiтаратурнай прэмii Цёткi за 2016 год. снежань 2016 выставка “Без межаý” у галерэi tut.by. ( г. Мiнск) 2017 год удзельніца "Восеньскага салону" з Белгазпромбанк у Палацы мастацтваў і ў Вільні Удзельніца праектаў "Ліхтарт", "Пастулат" у Мінску, "Бумпром" у Маскве і "Чорны квадрат" у Пецярбургу.

Оплата Возврат Руководство Доставка Галерея Главная Авторы Осенний салон Купить картину Картины маслом Картины на холсте Картины маслом на холсте Картины в офис Картины для интерьера Живопись Статуэтки Абстракция Картины гуашью Модульные картины Заказы Картины на заказ Портреты на заказ Рисунки на заказ Портреты по фото Заказать картину на холсте Роспись стен Статуэтки из бронзы Статуэтки из дерева Статуэтки из гипса Скульптуры Скульптуры из гипса Продавай на Artcenter.by Международный фестиваль современного искусства «Арт-Минск»