Гордиёнок Игорь

Гордиёнок Игорь

Минск

Биография

Ігар Леанідавіч (н. 11.09.1971, в. Кублішчына Ушацкага р-на Віцебскай вобласці), дацэнт кафедры малюнка БДАМ. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «графікі» (1995). Вучыўся ў В.П. Шаранговіча, У. П. Савіча, У. М. Вішнеўскага, У. С. Басалыгі, У. А. Тоўсціка. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў працуе з 2004г. Выкладае дысціпліны «Акадэмічны малюнак» і «Акадэмічная жывапіс». З 2011г. загадчык кафедры малюнка, жывапісу, скульптуры. Як мастак працуе ў станкавай і кніжнай графіцы, жывапісе і дызайне. Актыуны ўдзельнік мастацкіх праектаў з 1992, арганізатар і ўдзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх пленэраў. Творчыя дасягненні. Асноўныя творы: тэмпера па ляўкасу - «Партрэт Вольгі» (1995), трыпціх «Шлях на Грунвальд» (2010), графічныя серыі «Нацюрморты» (2005-2013), «Вежы» (2011-2015). Друкаваныя выданні: Κωοτας Πούλος." Μαρία Κάλλαs" (“Марыя Калас, біяграфія для дзяцей”), Papadopoulos Publishing S.A. (Афіны, 2004); Μαρία Aγγελίδου. " Μάρκo Πόλo" (“Марка Пола”), Papadopoulos Publishing S.A. (Афіны, 2005); З.Дудзіна. "Кола Сварога", БЕЛАРУСЬ (Мінск, 2006); Г-Х. Андэрсан. "Дзікія лебедзі", Свята-Елізавецінскі манастыр (Мінск, 2006); Н.С. Гілевіч. “Добры анёл беларускасці”, Пра-Хрыста (Мінск, 2008); А. Краўцэвіч. "Гедымін. Кароль Літвы і Русі", выд. Татарнікава С. Ю. (Мінск, 2012). Член ГА «Беларускі саюз мастакоў» з 1997г. Узнагароды: Дыплом ІІ ступені за лепшае выданне па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Мінск, 2000); Дыплом «Залаты дубль» на Рэспубліканскім конкурсе «Мастак і кніга» (Мінск, 2001); Дыплом І ступені за лепшае выданне года па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Мінск, 2001); Дыплом «Чароўны матылёк» на Рэспубліканскім конкурсе «Мастак і кніга» (Мінск, 2003); Гран-пры «Тоеснасць» на Рэспубліканскім конкурсе «Мастак і кніга» (Мінск, 2005); Дыплом ІІ ступені на лепшае выданне сярод краін СНД на Ўсерасійскай кніжнай выставе, (Масква, 2007); Дыплом пераможцы і ганаровы знак-сімвал “Залаты фаліянт” у намінацыі “Літ-фармат” на Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі – 2013», (Мінск, 2013).

Работы