Лобковский Анатолий

Лобковский Анатолий

Baranovichi

Биография

Анатоль Уладзіміравіч Лабкоўскі нарадзіўся 14 верасня 1976 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы (1993-1995 гг.) вучыўся ў Мірскім мастацкім вучылішчы. Затым былі гады вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце мастацтваў (з 1995 па 2000гг). З 2001 года пачынае працоўны шлях у якасці выкладчыка дзіцячай мастацкай школы г. Баранавічы. У 2005 г. прызначаны на пасаду дырэктара названай школы. Увесь гэты час плённа працуе не толькі на прафесійным попрышчы, але і як мастак-творца. Быў узнагарожданы ганаровай адзнакай Баранавіцкага гарвыканкама “Чалавек года ў галіне культуры 2009г.” і “ Чалавек года ў галіне культуры 2017г.” З 1994 года прымае актыўны ўдзел у айчынных і замежных выставах, як групавых, так і асабістых. Свае работы экспануе ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Аўстрыі, Германіі, Люксембургу, Галандыі. Сёння карціны Лабкоўскага Анатоля Уладзіміравіча знаходзяцца ў галерэях, музеях і прыватных калекцыях Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Даніі, Латвіі, Люксембурга, Беларусі, Расіі, Галандыі, Канады, ЗША, Тайваня, Злучанага Каралеўства.

Выставки

1994 – групавая выстава ў Аўстрыі (г. Штакераў); 1995 – асабістая выстава ў Аўстрыі (г. Штакераў); 1997 – асабістая выстава ў Аўстрыі (г.Штакераў); 1999 – групавая выстава ў Беларусі (г. Мінск); 2000 – асабістая выстава ў Аўстрыі (г. Найхофэн-Лінц); 2001 – групавая выстава ў Аўстрыі (г. Штакераў); 2002 – асабістая выстава ў Германіі (г. Зальцгітэр); 2005 – асабістая выстава ў Германіі (г. Зальцгітэр); 2007 – групавая выстава ў Польшчы (г. Бяла-Падляска); 2007 – асабістая выстава ў Беларусі (г. Баранавічы); 2008 – асабістая выстава ў Германіі (г. Дылінген); 2008г. – асабістая выстава ў Аўстрыі (г. Тайнах); 2008 – групавая выстава ў Латвіі (г. Ялгава); 2010г. – асабістая выстава ў Люксембургу (г. Шанген); 2011 – асабістая выстава на круізным караблі: Мальта (Валента) - Францыя (Басція) - Італія (Рым) - Харватыя (Дуброўнік) - Грэцыя (Афіны) - Турцыя (Анталія). “ Гісторыя Міжземнамор’я ”; 2012 – асабістая выстава ў Люксембургу (г. Люксембург); 2014 – групавая выстава ў Беларусі (г. Баранавічы); 2015 – групавая выстава ў Беларусі ( г. Мінск); 2016 – асабістая выстава ў Беларусі (г. Пружаны) “Адчыненыя дзверы” 2016 – асабістая выстава ў Галандыі (г. Альмео); 2016 – асабістая выстава ў Беларусі (г. Баранавічы); 2017 – асабістая выстава ў Беларусі (г. Брэст); 2017 – групавая выстава ў Беларусі ( г. Брэст) ; 2017 – групавая выстава ў Беларусі (г.Пружаны); 2018 – групавая выстава ў Беларусі (г.Баранавічы); 2018 – групавая выстава ў Беларусі ( г.Мінск); 2019 – групавая выстава ў Беларусі (г. Брэст); 2019 – групавая выстава ў Беларусі (г. Мінск); 2021 – групавая выстава ў Беларусі ( г. Баранавічы); 2022 – асабістая выстава ў Беларусі (г. Баранавічы); 2022 – групавая выстава ў Велекабрытаніі ( г. Лондан).

Работы

Проданные работы