Мороз Марина

Мороз Марина

минск

Биография

Нарадзілася ў 1984 годзе ў Мінску. Скончыла Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.Ахрэмчыка (2002), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станкавай графікі) (2008). Удзельнік мастацкіх выстаў з 2000 года. Работы экспаніраваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах у Беларусі, Украіне, Італіі, Швецыі, Польшчы, Тайвані і іншых краінах. З 2008 па 2014 працавала мастаком у Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры , пазней “Цэнтр сучасных мастацтваў”. З 2008 сябра Беларускага саюза мастакоў. Працую ў розных графічных тэхніках (літаграфія, афорт, акварэль, вугаль) і таксама раблю кніжныя ілюстрацыі.

Выставки

2016 - Сумесна з Іштванам Дамо выстава графікі. Look Gallery. (Будапешт, Венгрыя) 2015 - Прэзентацыя кнігі паэзіі В.Стуса “Небо. Кручі. Провалля. Вода” і маіх ілюстрацый да яе. Дом дружбы (Мінск); персанальная выстава “Мой бераг”. Нацыянальны мастацкі музей Т. Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна); міжнародная выстава “Міжкультурныя сувязі”. Палац нацый (Жэнева, Швейцарыя); cумесная з Кацярынай і Таццянай Очередько выстава графікі. Музей М. Старыцкага (Кіеў, Украіна); рэспубліканская маладзежная выстава “Selfi”. Палац мастацтваў (Мінск). 2014 - Персанальная выстава “Свой бераг”. Дабрачынны прэзідэнцкі фонд Л.Кучмы “Украіна” (Кіеў, Украіна); бiенале жывапiсу, графiкi i скульптуры. Палацмастацтва (Мінск). Выстава міжнароднага біенале графікі: 2014 ROC (Нацыянальны мастацкі музей Тайваня). Выстава XV міжнароднага біенале графікі малых форм і экслібрыса (Острув Вялікопольскі, Польшча). Рэспубліканская маладзежная выстава “Under 35”. Палац мастацтва (Мінск). 2013 - Персанальная выстава “Над камнем”. Галерэя “Акадэмія” (Мінск); сумесная з Ірынай Даманавай выстава ў амбасадзе Беларусі ў Францыі (Парыж, Францыя); міжкантынентальная выстава: “Нацыі – Вада - Культуры”. 2012 - Пленэр i выстава пасля яго. (Аюд,Румынiя); бiенале жывапiсу, графiкi i скульптуры. Палац мастацтваў (Мінск).

Работы

Проданные работы