Ромейко Ольга

Ромейко Ольга

Барановичи 225408

Биография

Нарадзілася  ў 1938 годзе  ў вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне.  Скончыла ў 1955 г.  у  Мазыры  сярэднюю школу №4 і  ў 1960 годзе факультэт  рускай мовы і  літаратуры  Мазырскага педагагічнага  інстытута.  Працавала настаўніцай у розных  школах  Беларусі, Расіі, Украіны.  Скончыла ў Кіеве  Інстытут  замежных моў  і   дэфекталагічны  факультэт  педінстытута.  Стаўшы выкладачкай  эстэтыкі ў ПТВ,  скончыла курсы  мастацтвазнаўства  Ленінградскага  інстытута  культуры.  Мастацкай адукацыяй у адмысловых установах не  займалася.  Самавук. А па замежнаму - прыгажэй:  аўтадыдакт.  Ва ўзросце  50 год  узяла  ў рукі пэндзаль, а таксама захапілася  батыкам и габеленам. Вучуся  па сённяшні  дзень  у вялікіх майстроў  замежных і айчынных,  старых і сучасных.  Пішу "па матывах",  раблю аўтарскія копіі,  спрабую пісаць  нешта сваё.  Люблю  нацюрморты,  пейзажы, абстракцыі.  Муж  быў  знакаміты прафесійны мастак, але на мяне не  ўплываў.  А пазней нават   браў некаторыя мае работы на  групавыя  выставы прафесіяналаў. Зараз мне  80 год,  не саромеюся вучыцца  далей.

Работы

Проданные работы