Лапцэвіч Уладзімір
Минск
9
Работ
0
Продано
Биография

Лапцэвіч Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 22 чэрвеня 1986 года ў сэрцы беларускага Усходняга Палесся г. Мазыры. У 12 год быў заўважаны бацькам містычнага палескага жывапісу Налівайкам А.М.. Майстар, які ўклаў у свайго вучня бліскавіцы сваёй творчай містычнасці, нарэшце скіраваў яго ў сталічную вучэльню імя А.К. Глебава, дзе хлопца чакалі спакусы, прыгоды, часамі голад, жыццё на вакзале, каханне, сям'я, Чырвонае Лоры, трэш, фры джаз і Рок-Н-Рол. У гэты складаны, але асабліва цікавы этап жыцця, адзіным верным і сталым сябрам для будучага мастака становіцца менавіта алейны жывапіс, у яім трывожны юнак знаходзіць інструмент для зносін, споведзі,медытацыі,самадаследвання ды самадысцыпліны. З улюбёных жанраў пераважна былі партрэты і пейзажы, з тэмаў - сям'я. Побач з тым, вялікі адбітак на творчасці пакідаюць заняткі бізантыйскай мазаікай ў творчай майстэрні З.Кунцэвіча, ды іканапісам пад кіраўніцтвам Піневіч Н.І..
 Пасля сканчэння вучэльні ў мастака з'яўляецца шмат вольнага часу, які ен карыстае дзеля таго, каб павандраваць ды пабачыць свет. Гэты перыяд азначаны тым, што за наступныя 5 гадоў жыцця, малады мастак паспее пабываць і пажыць у самых незвычайных кутках кантынента, вывучаючы гісторыю, культуру, архітэктуру і жывапіс. Да гэкіх месцаў адносяцца старадаўнія гарады ды мястэчкі Дагестана, Татарстана, Рускай Поўначы, Украіны, Літвы, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Гішпаніі і многія іншыя з іх шыкоўнай,выбітнай гісторыяй, каларытам і традыцыямі. Амаль ва ўсіх гэтых месцах і ня толькі, у прыватных калекцыях, салонах і галерэях знаходзяцца і творы самаго мастака, якія адлюстроўваюць любоў і трапятанне перад шматлікімі каляровымі вібрацыямі ды формамі, метафізічнымі працэсамі, часовымі і вечнымі інсталяцыямі, створанымі бязмежнай унутранай і знешняй Свядомасцю!

Оплата Возврат Руководство Доставка Галерея Главная Авторы Осенний салон Купить картину Картины маслом Картины на холсте Картины маслом на холсте Картины в офис Картины для интерьера Живопись Статуэтки Абстракция Картины гуашью Модульные картины Заказы Картины на заказ Портреты на заказ Рисунки на заказ Портреты по фото Заказать картину на холсте Роспись стен Статуэтки из бронзы Статуэтки из дерева Статуэтки из гипса Скульптуры Скульптуры из гипса Продавай на Artcenter.by Международный фестиваль современного искусства «Арт-Минск»