PRA RADZIMA

PRA RADZIMA

10 жніўня ў прасторы ZAL #2 пачала працу выстава беларускай мастачкі Марыі Сыракваш “ПРА RADZIMA”. Марыя Сыракваш нарадзілася у Мінску у 2000 г. Вучылася ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў у 2008-2019 гг. У 2019 годзе паступіла у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, на адзяленне графікі. Пад час вучобы брала ўдзел у шматлікіх групавых выставах, правяла некалькі персанальных выстаў, удзельнічала ў конкурсах. Марыя працуе ў самых разнастайных графічных тэхніках, такіх як лінарыт, гравюра на кардоне i пластыку, малюнак вуглём, а таксама ў галіне акварэльнага жывапісу. На выставе ўпершыню можна будзе пабачыць жывапіс Марыі Сыракваш, які адрозневаецца асаблівым свабодным пачуццём да маляўнічых формаў. “ПРА RADZIMA” – праект, які прысвечаны гістарычным караням і вытокам мінулага. Гэта адносіны аўтара да Роднай зямлі, якія насычаны ўспамінамі пра шматлікія падарожжа, пра ўражанне і стаўленне да вобраза Беларусі, фарміраванне асабістага генетычнага кода. Таму мы можам пабачыць будынкі, якія маюць адбіткі часу і захоўваюць толькі часткі дахаў, якія экпрэсіўна напластоўваюцца адзін на другі, ці вобраз беларускай бабулі, якая паходзіць ад рэшткаў дыназаўраў. Праз рэліктавыя формы складаецца уражанне значнасці, непарушанасці нашай традыцыйнай культуры і адначасова яе разбурэння. Марыя Сыракваш сінтэзуе архітыпічныя вобразы з сучаснымі падыходамі ў мастацтве, ужываючы элементы стрыт-арту, такія як графіці і кантрастныя колеравыя спалучэнні, выходзячы ў вялікія памеры. Яе працы набываюць самабытнасць і значнасць, таму что ў іх выкарыстоўваюцца асабістыя складаныя пачуцці і выразныя мастацкія сучасныя формы. Аўтар праз прадметы традыцыйнай культуры метафарычнай мовай паказвае нам адметнасць беларусаў. Нават у пустэчы беларускага пейзажа ўгадваецца жыццё, шум ледзь улоўнага ветру. У жывапісе Марыі Сыракваш тэма “Азірання ў мінулае” становіцца яшчэ больш умоўнай, дынамічнай і адначасова глыбокой. Куратар: Кацярына Янкоўская. Выстава працягнецца да 3 верасня. Адрас: г. Мінск, вул. Казлова, 3, ZAL#2, Палац мастацтва. Час працы: з 11-00 да 20-00, панядзелак – выходны. Кошт квіткоў: дарослы – 6 руб., льготны – 3 руб. Тэл.: +375(33) 630 06 66.