Арт-кніга “Ясон”
Арт-кніга “Ясон” – твор сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва. Яна з’явілася ў выніку рэалізацыі сумеснага праекта беларускага мастака-графіка, члена Беларускага саюза мастакоў Фёдара Шурмялёва і грэчаскага паэта і калекцыянера Крыстаса Гіянакаса.
Кніга прысвечана старажытнагрэчаскаму міфу пра падарожжа Ясона і арганаўтаў за залатым руном.
Мастак пераасэнсоўвае старажытнагрэчаскую міфалогію ў складанай тэхніцы афорта. У кнізе 8 вершаў і 8 афортаў да іх, якія надрукаваны на італьянскай паперы “фабрыяна”. Для пераплёта выкарыстоўвалася шаўковая нітка, для форзацаў – мармур