Праца створаная як арт-перформанс, без эскізу і падрыхтоўкі - толькі фарбы, эмоцыя і чыстае палатно. У гэтым і была канцэпцыя: маляваць прыслухоўваючыся да ўнутранай сябе. Карціна нараджалася паступова, як спалучэнне майго мастацкага (графічнага, жывапіснага, іканапіснага) досведу і эмоцый, што перапаўнялі мяне ў той час. Выява слой за слоем змянялася, убіраючы ў сябе з закуткоў падсвядомасці забытыя дзіцячыя мары і таямніцы. Пакуль урэшце ўсе яны не загучалі ва ўнісон: Я цяперашная і маё далёкае і глыбокае дзіцячае. Своеасаблівая тэрапія ў фарбах, якая дапамагае ўбачыць і зразумець сябе.