Lora Pavlova

Lora Pavlova

а/г Колодищи, Минск

Biography

Лора Паўлава - самабытная сучасная мастачка з Беларусі. Нарадзілася 2 сакавіка 1979 г. у в. Отар, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Да 2018 года Лора чакала моманту для ўвасаблення мары аб мастацтве, свабодным самавыяўленні ў ім. Цяпер яна пастаянна стварае, даследуе і ўдасканальваецца ў напрамку абстрактнага жывапісу. Пра сваю творчасць мастачка кажа так: “Мастацтва – гэта ўнутраны кліч, духоўнае запатрабаванне, паток творчай энергіі, матэрыялізаваны ў карціне”. Лічыць важнымі аспектамі асабістае знаёмства і наведванне яе майстэрні. Менавіта ў такім фармаце мастак бачыць магчымасць дасягнення паразумення паміж ёй, яе работамі і ўнутраным запытам пакупніка карціны. З 24 снежня 2022 мастачка працуе і прымае гасцей у сваёй вясковай майстэрні-галерэі “Lora Pavlova Gallery Lepey”, якая знаходзіцца у вёсцы Чаросава, Лепельскага раёна, Віцебскай вобласці, дзе ўсе імпрэзы праводзяцца на беларускай мове. Работы мастачкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Германіі, Англіі, Шатландыі, Аўстрыі, Японіі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, ААЭ, Літвы, Польшчы, Беларусі. Адукацыя: студыя народнай творчасці Рышарда Мая 2018-2019г.г.

Exhibitions

Асабістыя выставы 2022 «Пачатак», Галерэя Лепей, Беларусь. 2021 «Спалучэнне», Палац мастацтва, Zal#2, Мінск, Беларусь. 2019 "AbstractArt LoraPavlova" ў рамках "Belarus Fashion Week", Мінск, Беларусь; "QUENS BIRTHDAY PARTY", Dipservice Hall, Мінск, Беларусь. Групавыя выставы: 2022 Выставачны праект «Шагал. La Bible”, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; Інтэрактыўная выстава "Навык шчасця", Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; “Вопыт, які не перадаць”, студыя “АНЛО”, Гродна, Беларусь; "Глыбіня" – выстава сучасных беларускіх аўтараў, Avenue_eventspace, Мінск, Беларусь; Выстава «Sukra», шматфункцыянальная прастора "Фабрыка", Мінск, Беларусь; Выстава "Каханне", галерэя "Вершы", Мінск, Беларусь. 2021 “Мастацтва выбіраць прафесію”, галерэя “Вершы”, Мінск, Беларусь; “І Трыенале “Канцэпт” Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва, Мiнск, Беларусь; Міжнародная выстава "What is Atrt", галерэя "Boomer" у Лондане, Вялікабрытанія; Міжнародны фестываль "Art Minsk 2021", Палац мастацтваў, Мінск; "Пакуль ніхто не бачыць", Ноч музеяў 2021, Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь; Міжнародная выстава мастацтва “Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Мінск, Беларусь. 2020 Калядная выстава-кірмаш, Галерэя ДК, Мінск, Беларусь; Міжнародны фестываль "Art Minsk 2020", Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь; Выстава "Арыгінальныя карціны алеем Лоры Паўлавай", SPA "RIVIERA", Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава «Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч», Гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь. 2019 Прэзентацыя новай карціны ў падтрымку тэмы "Залатая восень" на прыёме ў гонар новага пасла Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь. BRITISH EMBASSY MINSK, Мінск, Беларусь; Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2018 Рэгіянальная выстава «ТУТЭЙШАЯ ГАСПАДАРКА», Калодзішчы, Беларусь; Рэспубліканская выстава "Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч", Нацыянальны Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, Беларусь. 2017 Фестываль Нікі Сандрас "#мыесць", выстава мастакоў-самавучак. Falcon Club, прастора Oscar Lounge, Мінск, Беларусь.

Works

Sold works