Rassylnaya Veronika

Rassylnaya Veronika

Минск

Biography

Дацэнт кафедры ДПМ і касцюма БДАМ (працуе ў БДАМ з 2011г.) кандыдат мастацтвазнаўства, сябра секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” з 2014 г. Скончыла ў 2011 г. БДАМ (напрамак спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вырабы з тэкстылю)”) + магістратуру, аспірантуру БДАМ. Працуе як мастак па тэкстылю ў розных тэхніках (лямцаванне, батык, габелен, ткацтва, вышыўка, аплікацыя і г.д.) і матэрыялах, шмат эксперыментуе, шукае новыя выяўленчыя інструменты. Тэкстыльная кампазіцыя “Ян Глябовіч – след мінулага” знаходзіцца ў пастаяннай экспазіцыі Мінскай гарадской ратушы (Музей гісторыі горада Мінска). У 2016 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых ХІХ – першай паловы ХХ ст.”, навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А. Г. Васільева. Пастаянны ўдзельнік навуковых канферэнцый рознага ўзроўню (10 канферэнцый) і аўтар шэрагу навуковых артыкулаў (22 артыкулы).

Exhibitions

Актыўна ўдзельнічае ў міжнародных, рэспубліканскіх і іншых мастацкіх выставах, праектах і пленэрах (17 міжнародных і рэспубліканскіх, 2 персанальныя, 40 мастацкіх выстаў).

Works