Viteckaya Snezhana

Viteckaya Snezhana

Гродна

Biography

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Гродна. Сябра "Беларускага саюза мастакоў". 2002 г. - скончыла з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці "Дызайн". ( чырвоны дыплом ) 2007 г. - скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва". Творы знаходзяцца у зборах Гродзенскага дзяржаўнага музею і ў прыватных калекцыях шматлікіх краін свету. Мастак-станкавіст, працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Удзельнік міжнародных і рэспубіканскіх выстаў. Сняжана Віцецкая выпрацавала сваю асабістую жывапісную вельмі пазнавальную творчую манеру. Яе гераіні нясуць у сабе вытанчаную засяроджанасць і знешнюю элегантнасць. Духоуны змест іх вобразаў як бы кантрастуе з яркім, рухомым, насычана-каларыстычным светам навокал, які пульсуе колеравай шматзначнасцю, актыўнасцю рытмаў, пералівамі святла. Але мастачка ўсе ж дасягае гармоніі эстэтычных пераўвасабленняў, арганічна аб’ядноўваючы тонкую лірыку і казачнасць, ператвараючы рэальнасць у паэтычны сімвал і дазваляючы гледачу ўвайсці у гэты загадкавы, верагодна, сёння ўяўны, свет і наталіцца чысціней і прыгажосцю хуткаплынных імгненняў. Марына Загідуліна, мастацтвазнаўца

Exhibitions

2011 г. - IX Рэспубліканская выстава "АРТ АКАДЭМІЯ", г. Мінск. 2012 г. - Рэспубліканская выстава "Калядны фэст", г. Мінск. 2012 г. - Рэспубліканская выстава "Маладзёжная - 2012", г. Мінск. 2012 г. - Рэспубліканская выстава "Ад Менска да Мiнска", г. Мінск. 2012 г. - Рэспубліканская выстава "130 год з дня нараджэння Я.Купалы i Я. Коласа", г. Мінск. 2012 г. - Выстава "Горад Святога Губерта", галерэя "Крыга", г. Гродна. 2012 г. - Мiжнародная выстава "Паміж Віслай і Нёманам", г. Вільнюс. 2013 г. - Персанальная выстава "Рыбы Silentio", галерея "Тызенгауз" г. Гродна. 2014 г. - Рэспубліканская выстава "Да 150-годдзя паўстання К. Каліноўскага", г. Мінск. 2014 г. - Мiжнародная выстава "Transgraniczna strefa sztuki", Лодзь, Польшча. 2015 г. - Персанальная выстава "EKS-ARHAIZM", галерэя "Крыга"г. Гродна. 2015 г. - Мiжнародная выстава "TRZY MOSTY", Варшава, Польшча. 2015 г. - Рэспубліканская выстава "Арт-панарама", г. Гродна, Новы Замак. 2015 г. - Выстава "Камертон", г. Гродна, галерэя "Тызенгауз". 2015 г. - Мiжнародная выстава "III Piotrkowskie Biennale Sztuki", Польшча. 2015 г. - Рэспубліканская моладзевая выстава "SELFI" , г. Мінск. 2016 г. - Мiжнародная выстава "Pan Tadeusz" Кракаў, Польшча. 2017 г. - Мiжнародная выстава "Refleksje o milosci" Беласток, Польшча. 2017 г. - Рэспубліканская моладзевая выстава "Оpen youth", г. Мінск. 2018 г. - Персанальная выстава "Час шукаць" Нацыянальны гістарычны музей, гасцеўня Ў. Галубка, г. Мінск. 2018 г. - Выстава "Анельскія спатканні", культурны цэнтр "Фестывальны" г. Гродна. 2020 г. - Выстава "Зімовыя краявiды", Гродна, Беларусь, галерэя "Тызенгауз". 2021 г. - Персанальная выстава "Сцяжынка ў дзяцінства" культурны цэнтр "Фестывальны" г. Гродна. 2022 г. - Выстава "Лики города", Выставачны цэнтр «Фестывальны» Гродна, Беларусь. 2022 г. - Персанальная выстава «Яна» Гродзенскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi. 2022 г. - Выстава "Партрэты рэчаў", Гродзенская выставачная зала, Беларусь. 2023 г. - Выстава "Краiна любая мая", галерэя «UNIVERSUM», Беларусь. 2023 г. - Рэспубліканская выстава "Восеньскi салон" Палац Мастацтва, Мiнск, Беларусь. 2023 г. - Рэспубліканская выстава жывапiсу, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Народнага мастака Беларусi Л.Д.Шчамялева: «Леанiд Шчамялеў. Прысвячэнне» 2023 г. - Рэспубліканская выстава жывапiсу, маладыя мастакi «8», г. Гродна, выставачная зала, вул. Ажэшка 38.

Works