Pronkevich Olga

Pronkevich Olga

Мінск

Biography

Мяне зваць Вольга Пранкевіч. Я нарадзілася і вырасла ў Беларусі, у Мінску ў 1990 годзе. Скончыла Мастацкую вучэльню імя А.К. Глебава (2011). Затым Санкт-Пецярбурскую мастацка-прамысловую акадэмію імя А.Л. Штыгліца па спецыяльнасці Манументальна-дэкаратыўны жывапіс (2018 г.). Акрамя таго, прайшла семестровы курс навучання у Акадэміі мастацтваў ва Ўроцлаве (Польшча) на кафедры графікі і графічнага дызайну (2016). Працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту мастаком-афарміцелем (2019-2021). Зараз працую ілюстратарам: ствараю малюнкі для кніг і сайтаў.Сёння я пераважна займаюся графікай. На пластычную мову маіх прац ўплывае захапленне графікай сярэднявечных мапаў, старадаўніх падручнікаў натуразнаўства. ​Таксама я эксперыментую з інсталяцыей. Пры стварэнні аб’ёмных аб’ектаў абапіраюся на досвед працы з лепнінай на фасадах гістарычнай архітэктуры, на практыкі ў манументальным жывапісу і прыкладным народным мастацтве. ​

Exhibitions

Удзел у групавых выставах: 2021 - “BICeBé”,  Ла-Пас, Балівія; "Восеньскі салон", Мінск, Беларусь; “Арт-Мінск”, Мінск, Беларусь;“ART-панарама – 2021. Маладыя мастакі Беларусі”, Новы Замак, Гродна; 2020 - “Добра аформленая кніга – пачнем з дзяцей”, Акадэмія мастацтва ў Катавіцах, Польшча; “Восеньскі салон”, галерэя “Арт-Беларусь”, Мінск;“Безаблічныя”, Прастора “Крылы Халопа”, Брэст; ART-панарама – 2020. Маладыя мастакі Беларусі”, Новы Замак, Гродна; “Выстава студэнцкага рысунку”, галерэя "Вазоўня", Польшча; 2019 - “Трыенале маладых мастакоў”, Мінск, Беларусь; “Арт-Мінск”, Мінск, Беларусь; 2018 - “Nad rysować”, галерэя "Вазоўня", Польшча. Удзел у мастацкіх пленэрах, фестывалях, лабараторыях: 2021 - Фестываль Беларускага нацыянальнага цэнтру сучаснага мастацтва “Чорным па белым”: роспіс сцен; 2019 - 2020 - Форум “Homo (Im)Perfectus”; 2019 - “Міжнародны мастацкі пленэр”, Друя, Беларусь; “Арт Лакацыя”, Івацэвічы, Беларусь.

Works

Sold works