Buneeva Darya

Buneeva Darya

Мінск

Biography

Нарадзілася: 23.04.1988 у горадзе Баранавічы (Брэсцкая вобласць). У 2007 г. скончыла каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (аддзяленне станковага жывапісу), у 2013 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (манументальна-дэкаратыўнае мастацтва), у 2014 г. — магістратуру БДАМ (мастацтвазнаўства). У 2014 — 2017 гг. вучылася ў аспірантуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», у 2018 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі». У 2013 — 2018 гг. працавала выкладчыкам спецыяльных дысцыплін у Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. З 2017 г. — навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага мастацтва ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». З 2013 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік вялікай колькасці рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Жыве ў Мінску (Беларусь). Працуе ў галіне жывапісу, графікі, дызайну і ілюстрацыі кнігі.

Works