maksim komarov

maksim komarov

Магілёў

Biography

Васіль Васільевіч Камароў. Нарадзіўся 12 ліпеня 1953 г. у в. Міхайлаўск Магілёўскага раёна. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1972) i Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Вучыўся ў Мікалая Назарчука, Пётры Свентахоўскага, Васіля Шаранговіча (кіраўнік дыпломнага праекта), Генадзя Грака, Аляксандра Шэверава. У мастацкіх выстаўках прымае ўдзел з 1976 года. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1988 г. Жыве ў Магілёве. Працаваў у камбінаце “Мастацтва” МФ БССР, з 2002 г. да 2014 г. – у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е.Раманава. Узнагароджаны дыпломам МК БССР (1985), Ганаровай граматай упр.культуры Магілёўскага аблвыканкама (2007), Ганаровай граматай МК Рэспублікі Беларусь (2004). Працуе ў графіцы (лінарыт, акварэль, акрыл) і жывапісе ў жанры тэматычнай карціны, краявіда, партртэта. Паэтычнае асэнсаванне гістарычнага мінулага Беларусі і Магілёўшчыны, у прыватнасці, – гэта тое, што вабіць і не адпускае на працягу многіх гадоў. “Быхаўская брама” (пал.ал.,2017), «Белы горад І» (пал.ал.,2007), "Мроі на Папінскай гары” (пал.ал.,2008), “Двубой” (пал.ал.,2019) і інш. Веліч радзімы, яе годнасць і мужнасць, духоўнае багацце яе людзей можна бачыць у работах “Адна” (акр.,2005), «Аўтограф» (акр., 2010), “Спірыдон Собаль”, “Трафім Сурта”, “Максім і Васіль Вашчанкі”, “Пётр Мсціславец”, “Іван Насовіч” (пал.ал.,2016-2018). Не чужая мастаку тэма экалогіі: “Памяці былых вёсак” (акр.,, 2016), “Апладненне зямлі” (пал.ал.,2016), “Вясновы пах антонаўкі” (акр., 2019), і экалогіі душы – “Залаты дождж” (акр., 2019), серыя “Клетка і сетка” (акв., акр., 2016-2018), серыя “Напруга” (акв., акр., 2017-2020). Творы знаходзяцца ў Нацыяльным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах БСМ, мастацкім музеі г. Габрава (Балгарыя), Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Магілёўскім і Навагрудскім краязнаўчых музеях, музеі гісторыі Магілёва, прыватных зборах Польшчы, Германіі, Ізраіля, ЗША, Велікабрытаніі, Расіі, Даніі.

Exhibitions

Гарадская выставачная зала. Магілёў (1993, 2008) Салон-магазін БСМ. Магілёў (2000) Выставачная зала Музея гісторыі Магілёва (“Развагі лінарытныя”, 2001, “Пошукі рэха”, 2013). Выставачная зала Музея этнаграфіі. Магілёў (2003, “Светлыя цені мінулага”, 2017) Выстава эстампаў – падарункі сябрам-вандроўнікам. Бераг Нёмана ля Любчы (31.07.1999) ды інш.

Works