Kosheleva-Lihota Mariya

Kosheleva-Lihota Mariya

Mинск

Biography

Кошалева-Ліхота Марыя Аляксандраўна нарадзілася у 1992 г. у Мінску (Беларусь). Адукацыя:2017 - 2019 - Магістратура Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Гданьску, кафедра Графікі, спецыяльнасць «Мастацкая Графіка». 2014 - 2017 - Акадэмія выяўленчага мастацтва ў Гданьску, кафедра Графікі. 2009 - 2014 - Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава, спецыяльнасць Жывапіс. З 2020 г. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (секцыя графiкi). З 2018 г. Сябра Еўразійскай Творчай Гільдыі (Лондан). З 2019 г. працуе выкладчыкам у Дзіцячай мастацкай школе мастацтваў №1 імя В. К. Цвіркі. Жыве ў Мінску. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным Мастацкім музеі ў Вроцлаве (Польшча), у Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва Рэспублікі Татарстан (Казань, Татарстан), у Замкавым музеі горада Мальбарка (Польшча), у Польскай бібліятэцы навук у Гданьску (Польшча), у прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы і Расіі. Узнагароды: 2022 - Лаўрэат конкурсу "Графiка года 2021". Дыплом II ступені ў намiнацыi "Друкаваная графiка"; 2021 - Лаўрэат конкурсу "Графiка года 2020". Дыплом I ступені ў намiнацыi "Друкаваная графiка"; 2019 - Лаўрэат I Рэспубліканскага конкурсу «Трыенале маладых мастакоў» у намінацыі «Графіка», Мінск (Беларусь); 2018 - Лаўрэат конкурсу «Студэнцкая графіка года», Гданьск (Польшча); 2018 - Лаўрэат мастацкай прэміі БелБрэнд у намінацыі «Маладыя таленты Беларусі», Мінск (Беларусь); 2017 - Узнагарода мэра Мальбарка за найлепшы экслібрыс, прысвечаны 730-годзю горада Мальбарка на XXVI Біенале сучаснага экслібрыса, Мальбарк (Польшча).

Exhibitions

Персанальныя выставы: 2017 - «Transparencja» - Выставачная прастора “Dom Zarazy”, Гданьск (Польшча); 2016 - «Maria Koshaleva» - Выставачная прастора Клубакавярня „Towarzyska”, Варшава (Польшча).

Works

Sold works