Moroz Marina

Moroz Marina

минск

Biography

Нарадзілася ў 1984 годзе ў Мінску. Скончыла Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І.Ахрэмчыка (2002), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне станкавай графікі) (2008). Удзельнік мастацкіх выстаў з 2000 года. Работы экспаніраваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах у Беларусі, Украіне, Італіі, Швецыі, Польшчы, Тайвані і іншых краінах. З 2008 па 2014 працавала мастаком у Творчых майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры , пазней “Цэнтр сучасных мастацтваў” З 2008 сябра Беларускага саюза мастакоў Працую ў розных графічных тэхніках (літаграфія, афорт, акварэль, вугаль) і таксама раблю кніжныя ілюстрацыі.   Асноўныя выставы за апошнія 5 гадоў: 2016 Сумесна з Іштванам Дамо выстава графікі. Look Gallery. (Будапешт, Венгрыя)   2015 Прэзентацыя кнігі паэзіі В.Стуса “Небо. Кручі. Провалля. Вода” і маіх ілюстрацый да яе. Дом дружбы (Мінск) Персанальная выстава “Мой бераг”. Нацыянальны мастацкі музей  Т. Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна) Міжнародная выстава “Міжкультурныя сувязі”. Палац нацый (Жэнева, Швейцарыя) Сумесная з Кацярынай і Таццянай Очередько выстава графікі. Музей М. Старыцкага (Кіеў, Украіна) Рэспубліканская маладзежная выстава “Selfi”. Палац мастацтваў (Мінск).   2014 Персанальная выстава “Свой бераг”. Дабрачынны прэзідэнцкі фонд Л.Кучмы “Украіна” (Кіеў, Украіна) Бiенале жывапiсу, графiкi i скульптуры.  Палац мастацтваў (Мінск). Выстава міжнароднага біенале графікі: 2014 ROC (Нацыянальны мастацкі музей Тайваня) Выстава XV міжнароднага біенале графікі малых форм і экслібрыса (Острув Вялікопольскі, Польшча) Рэспубліканская маладзежная выстава “Under 35”. Палац мастацтваў (Мінск).   2013 Персанальная выстава “Над камнем”. Галерэя “Акадэмія” (Мінск) Сумесная з Ірынай  Даманавай выстава ў амбасадзе Беларусі ў Францыі (Парыж, Францыя) Міжкантынентальная выстава: “Нацыі – Вада - Культуры”    2012  Пленэр i выстава пасля яго. (Аюд, Румынiя) Бiенале жывапiсу, графiкi i скульптуры. Палац мастацтваў (Мінск).

Works

Sold works