Барановичи 225408
Biography
Нарадзілася ў 1938 годзе ў вёсцы Церахоўка на Гомельшчыне. Скончыла ў 1955 г. у Мазыры сярэднюю школу №4 і ў 1960 годзе факультэт рускай мовы і літаратуры Мазырскага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай у розных школах Беларусі, Расіі, Украіны. Скончыла ў Кіеве Інстытут замежных моў і дэфекталагічны факультэт педінстытута. Стаўшы выкладачкай эстэтыкі ў ПТВ, скончыла курсы мастацтвазнаўства Ленінградскага інстытута культуры. Мастацкай адукацыяй у адмысловых установах не займалася. Самавук. А па замежнаму - прыгажэй: аўтадыдакт. Ва ўзросце 50 год узяла ў рукі пэндзаль, а таксама захапілася батыкам и габеленам. Вучуся па сённяшні дзень у вялікіх майстроў замежных і айчынных, старых і сучасных. Пішу "па матывах", раблю аўтарскія копіі, спрабую пісаць нешта сваё. Люблю нацюрморты, пейзажы, абстракцыі. Муж быў знакаміты прафесійны мастак, але на мяне не ўплываў. А пазней нават браў некаторыя мае работы на групавыя выставы прафесіяналаў. Зараз мне 80 год, не саромеюся вучыцца далей.