Lapcevich Uladzimir

Lapcevich Uladzimir

Минск

Biography

Лапцэвіч Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 22 чэрвеня 1986 года ў сэрцы беларускага Усходняга Палесся г. Мазыры. У 12 год быў заўважаны бацькам містычнага палескага жывапісу Налівайкам А.М.. Майстар, які ўклаў у свайго вучня бліскавіцы сваёй творчай містычнасці, нарэшце скіраваў яго ў сталічную вучэльню імя А.К. Глебава, дзе хлопца чакалі спакусы, прыгоды, часамі голад, жыццё на вакзале, каханне, сям'я, Чырвонае Лоры, трэш, фры джаз і Рок-Н-Рол. У гэты складаны, але асабліва цікавы этап жыцця, адзіным верным і сталым сябрам для будучага мастака становіцца менавіта алейны жывапіс, у яім трывожны юнак знаходзіць інструмент для зносін, споведзі,медытацыі,самадаследвання ды самадысцыпліны. З улюбёных жанраў пераважна былі партрэты і пейзажы, з тэмаў - сям'я. Побач з тым, вялікі адбітак на творчасці пакідаюць заняткі бізантыйскай мазаікай ў творчай майстэрні З.Кунцэвіча, ды іканапісам пад кіраўніцтвам Піневіч Н.І..Пасля сканчэння вучэльні ў мастака з'яўляецца шмат вольнага часу, які ен карыстае дзеля таго, каб павандраваць ды пабачыць свет. Гэты перыяд азначаны тым, што за наступныя 5 гадоў жыцця, малады мастак паспее пабываць і пажыць у самых незвычайных кутках кантынента, вывучаючы гісторыю, культуру, архітэктуру і жывапіс. Да гэкіх месцаў адносяцца старадаўнія гарады ды мястэчкі Дагестана, Татарстана, Рускай Поўначы, Украіны, Літвы, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Гішпаніі і многія іншыя з іх шыкоўнай,выбітнай гісторыяй, каларытам і традыцыямі. Амаль ва ўсіх гэтых месцах і ня толькі, у прыватных калекцыях, салонах і галерэях знаходзяцца і творы самаго мастака, якія адлюстроўваюць любоў і трапятанне перад шматлікімі каляровымі вібрацыямі ды формамі, метафізічнымі працэсамі, часовымі і вечнымі інсталяцыямі, створанымі бязмежнай унутранай і знешняй Свядомасцю!

Works