Dubinin Andrey

Dubinin Andrey

Minsk

Biography

Андрэй Барысавіч Дубінін нарадзіўся 9 чэрвеня 1963 г. у Мінску. 1981-1987 гг. – навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на аддзяленні «станковы жывапіс», спецыяльнасць мастак-жывапісец, педагог. 1988-1990 гг., 1996-1999 гг. працаваў мастаком-рэстаўратарам у Спаса-Прэабражэнскай царкве XII ст. Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку, у касцёле Св. Станіслава XVII ст. у г. Магілёве, у Свята-Петрапаўлаўскім саборы XVII ст. у г. Мінске, у сядзібе Прушынскіх XVII-XIX стст. у Лошыцы. 1990 г. – вывучэнне тэарэтычнага курсу ва Ўсесаюзным інстытуце падвышэння кваліфікацыі працаўнікоў культуры Міністэрства культуры СССР (кафедра метадалогіі і тэхналогіі рэстаўрацыі) у г.Масква. 1990-1998 гг.- выкладчык манументальна-дэкаратыўнага мастацтва мастацкага аддзялення ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў (жывапіс, малюнак, кампазіцыя). Прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя. З 1996 па 2004 г.г. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні Дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (спецыяльнасці кераміка, мастацкі метал і шкло). Пачынаючы з 2001 года перыядычна творча працуе ў Італіі ці ў Беларусі, выставляючы свае праекты і асобныя творы ў Беларусі, Італіі, Германіі. Яго карціны набылі яму вызнанне і важныя замовы ў краіне, падараваўшай свету пляяду геніяльных мастакоў, і разумеючай і любячай мастацтва. За апошнія гады ў Італіі адбыліся тры персанальныя выставы мастака, дзве з іх пад патранажам і пры ўдзеле пасольства Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе Андрэй Дубінін быў ушанаваны дыпломам «Біенале міжнароднага мастацтва 2008» у Рыме (удзельнічалі аўтары з 28 краін). У гэтым жа, 2008 г., мастак быў запрошаны распісваць адноўлены пасля землятрусу храм у Cava dei Tirreni -- горадзе-пабраціме беларускага Міра, адначасова выконваючы маштабную серыю з 12 карцін, прысвечаную айцам-заснавальнікам аднога з старэйшых і важнейшых абатстваў – Badia di Cava.

Exhibitions

Персональная выставка в Фонде «Дуччи», 2005 г., Палаццо Чистерна, Рим, Италия. «Ultima Cena» (Тайная вечеря), 2007г., Abraxasartgallery, Рим, Италия. “Мастацкія каласавіны”, лістапад-снежань 2007 г., Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь. “Чатыры стыхіі”, студзень-люты 2008 г., Галерэя Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь. «Biennale d’Arte Internazionale di Roma», Зал Брамантэ, 19 -- 28 января 2008 г., Рим, Италия. “I Dodici Apostoli (Двенадцать Апостолов)”, 18 апреля -- 3 мая 2008 г., Базилика святых Апостолов, Рим, Италия. “Premiо primavera” (Concorso Internazionale di Poesia, Prosa, Arte e Spettacolo – Международный конкурс Поэзии, Прозы, Искусства и Представления), 10 – 16 мая 2008 г., Рим, Италия. «Нацюрморт» , Рэспубліканская выстава, чэрвень 2008 г., Палац мастацтваў, Мінск, Беларусь. “I Russi a Napoli”, 21 giugno-21 luglio 2008, Museo Diego Aragona Pignatelli Cortes, Rivera di Chiaia, Napoli, Italia. ««Arte d’Autunno», 10-17 settembre 2008, Galleria “Il Trittico”-Piazza dei Satiri, 50 – Roma (Campo dei Fiori), Italia. 10 -17 сентября 2008 г. Галерея «Il Trittico», Piazza dei Satiri, 50. Рим, Италия. „NEUE KÜNSTLER NEUE ARBEITEN NEUE GALERIE“, 1 октября – 12 ноября 2008 г. Viktor Grray gallery, Дюссельдорф, Германия. Художественная ярмарка Артесания. 1 – 5 октября 2008 г. ВЦ Новый манеж. Георгиевский пер. 3/3. Москва, Россия. Выставка роскоши Экстраваганза 2008. 24 – 26 октября 2008 г. ВЦ Манеж. Манежная площадь, 1. Москва, Россия. Арт-дебют 2008. 10 – 21 декабря 2008 г. Дворец искусств, Минск, Беларусь. «Biennale d’Arte Internazionale di Roma», Зал Брамантэ, 16 -- 25 января 2010 г., Рим, Италия. «Gestualita nella Fede (Жест в вере)», 23 мая – 27 июня 2010 г., Museo Civico San Francesco (Музей Св. Франциска), Монтоне, Италия.

Works

Sold works